Home

Advertisement

bodhisattva

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> User Info
> previous 20 entries

December 24th, 2009


02:02 pm
на выходных едзем на хутар
з лазняй ды ляжанкай на печы)

цудоўных Калядаў, мілыя!
Current Music: Frank Sinatra Let it snow

(2 comments | Leave a comment)

December 21st, 2009


10:26 am



Прыходзьце!)

(Leave a comment)

December 9th, 2009


04:12 pm
як прыгожа і цёпла апрануліся дрэвы
паеду ўвечары за горад. вельмі хутка паеду...
і ў басейн...вяртаць на месца ўсе часткі маёй душы. цікава, ці падобная яна зараз на камякі снегу)

p.s. мірт на падваконні ачуняў, а я хачу белую архідэю)

(Leave a comment)

December 4th, 2009


10:54 am - Прытча пра задаволенага чалавека
адзін правіцель вырашыў знайсці задаволенага чалавека.
пасля доўгіх пошукаў усё ж такі знайшлі такога - ён быў нямы, глухі і сляпы.

(2 comments | Leave a comment)

October 29th, 2009


10:48 am
ёсць людзі, побач з якімі словы непатрэбныя. людзі з такой энергетыкай, што ты разліваешся і пераўтвараешся ў суцэльны свет. ты ўсё і адначасова нішто..і такі чалавек пытаецца ў цябе "хто ты?".  а мне зусім не важна, хто я і  куды я...дзякуй за гэта.

мне ізноў снілася мора, я люблю мора, я люблю...і ізноў не важна, каго ці што
я спакойная. і гэта значна лепей, чым шчаслівая, гэта значна больш...






Current Music: Только помню, что идти нам до тёплой звезды...

(Leave a comment)

June 16th, 2009


03:05 pm - ад мяне вам ружа))


Ружа жыве сярод шыпоў, і яны яе зусім не раняць. а ці можам мы так?

Current Music: черная роза- эмблема печали, красная роза - эмблема любви

(2 comments | Leave a comment)

June 15th, 2009


12:00 pm
нешта я сплю. у прамым і пераносным сэнсе. зусім не высыпаюся ў горадзе...але цела можна ўзбадзёрыць кавай.
а вось мой унутраны стрыжань спіць пасапваючы і толькі зрэдку хістаецца млява, і нічым мне яго не разварушыць. такі ўжо вялы.. але дакладна ведаю, што ён ёсць. даволі прыгожы і моцны)).
разумею, што хачу перамен і адначасова іх баюся. і баюся без перамен. зараз я сапраўдная баязліўца, якой цяжка... раблю два з паловай крокі наперад, потым столькі ж назад. і так кожны дзень. а вынік адзін - тапчуся на месцы. гэта своеасаблівы танец. прычым толькі з маім удзелам.
а ты..? ты адважны і смелы?
 
 

(6 comments | Leave a comment)

April 23rd, 2009


10:15 am

Каб язык не заплятаўся, трошкі гімнастыкі для яго з раніцы не пашкодзіць))

толькі хуценька)...

Перапілі,
пераелі,
пералушчылі,
перапаролі,
перамалолі,
ператрушчылі.

Я нікому ніколі нічога ніякага,
а калі што якое,
дык што там такое?

Рапартаваў, рапартаваў,
ды не дарапартаваў,
стаў дарапартоўваць,
ды зарапартаваўся.

Што б я калі дзе што-небудзь якое,
а то я ніколі, нідзе, нічога, ніякага!

Калясо выкалесілася,
жалеза выжалезілася,
палукашак выпалукашыкаваўся,
агонь выагняваўся.


сябры з дзеткамі ці тыя, хто толькі збіраецца ці ўжо чакае))), вам сюды: http://kazki.by/


(4 comments | Leave a comment)

April 22nd, 2009


01:13 pm - кампліменты бываюць розныя..

komu Pan Bóg dał urodę tego palcem dotknął w brodę))))



(4 comments | Leave a comment)

April 14th, 2009


11:23 am - Жыццё дзеля таго каб дзяліцца
я ў захапленні:)
не магу не падзяліцца))))


дзякуй, [info]kilgor_trautt 


(2 comments | Leave a comment)

March 24th, 2009


11:29 am

Жыццё зменлівае. І гэта цудоўна. Ёсць пэўныя перыяды, цыклы. Галоўнае іх прымаць і не ісці напоперак. Усё мяняецца – эмоцыі, абставіны, сітуацыі... але ёсць тое адзінае, што ніколі не зменіцца, тое, што ёсць у глыбіні кожнага з нас.. любоў. Нашае існаваннне і жыццё – гэта і ёсць любоў. Разумменне гэтага і ёсць жыццё. Ты жывы і заўсёды малады, калі разумееш гэта. Няхай яна квітнее, напаўняе паветра і надае моцы:)))



(6 comments | Leave a comment)

March 12th, 2009


11:04 am

Якое надвор’е! туман і сонца

Гляджу ў вакно і падаецца, нібыта я ў самалёце, які ўзлятае і праходзіць скрозь неабсяжную аблачыну насустрач сонцу...і вельмі хутка ўжо ня бачна зямлі. толькі сіняе-сіняе неба. і тыя аблокі, што яшчэ хвіліну таму былі нечым шэрым і вільготным, становяцца падобнымі на пярыну



(3 comments | Leave a comment)

February 12th, 2009


02:26 pm - маленький цифровой ревербератор!)))



(6 comments | Leave a comment)

February 9th, 2009


12:57 pm
хачу вось так сядзець і цэлы дзень назіраць...
акіян. адчуваць яго спакой, ягоную моц, салёны водар, ягонае глыбокае дыханне, пошум, што закалыхвае...

і ведаць, што мы ёсць




(4 comments | Leave a comment)

February 7th, 2009


12:27 pm - лютаўскі настрой..?
* * *
Февраль. Достать чернил и плакать!
Писать о феврале навзрыд,
Пока грохочущая слякоть
Весною черною горит.

Достать пролетку. За шесть гривен,
Чрез благовест, чрез клик колес,
Перенестись туда, где ливень
Еще шумней чернил и слез.

Где, как обугленные груши,
С деревьев тысячи грачей
Сорвутся в лужи и обрушат
Сухую грусть на дно очей.

Под ней проталины чернеют,
И ветер криками изрыт,
И чем случайней, тем вернее
Слагаются стихи навзрыд.

Борис Пастернак

 
 


(1 comment | Leave a comment)

February 6th, 2009


12:57 pm - фурфануць смятанкі?)
... )

(1 comment | Leave a comment)

December 31st, 2008


12:53 pm




Мілыя людзі!!!
Казачнага жыцця вам у Новым годзе!




і ніякіх крызісаў ці размоў пра іх;)

(1 comment | Leave a comment)

December 15th, 2008


03:45 pm

маўчанне...
неверагодная колькасць думак узнікае ў галаве. я назіраю...
праз некаторы час розум заціхае, існаванне напаўняецца цішынёй і спакоем
толькі вецер, шапаценне высахлай і змёрзлай травы.
адчуваю, што іду наперад ціхімі і мернымі крокамі. але ўпарта, бо наперад
удзячнасць, святло і любоў запаўняюць мяне…

 

 

 


(Leave a comment)

November 25th, 2008


02:40 pm - Быў дождж
 

Current Mood: сузіральны
Current Music: Зграю шчымлівых думак суправаджае сум

(6 comments | Leave a comment)

September 2nd, 2008


09:26 am - life is tooooo short for the wrong job
240       
З.Ы. ЗАБЯРЫЦЕ-АДПУСЦІЦЕ МЯНЕ Ў ВОДПУСК!!!!!

Current Location: шукаю дзе схавацца
Current Music: Om Namah Shivaya

(2 comments | Leave a comment)

> previous 20 entries
> Go to Top
LiveJournal.com

Advertisement